24 траўня 2019, Пятніца, 13:46
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

ЗША з 2 лютага пачнуць працэс выхаду з дамовы аб РСМД

9

Прарыву падчас праведзеных 15 студзеня ў Жэневе перамоў паміж ЗША і РФ дасягнута не было.

ЗША пасля няўдалых перамоў з Расеяй пачнуць працэдуру выхаду з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) у прызначаную раней дату - 2 лютага. Пра гэта заявіла журналістам намесніца дзяржсакратара ЗША Андрэа Томпсан, паведамляе РБК.

Прарыву падчас праведзеных 15 студзеня ў Жэневе перамоў паміж краінамі дасягнута не было, працэдура выхаду з ДРСМД зойме паўгода, сказала Томпсан. Раней яна назвала вынікі перамоў «расчаравальнымі» і падкрэсліла, што Расея аказалася не гатовая растлумачыць, як яна будзе вяртацца да поўнага захавання дакумента.

У пачатку снежня дзяржсакратар Майк Пампея даў Расеі 60 дзён на выкананне дамовы і заявіў, што пасля гэтага ЗША перастануць выконваць палажэнні РСМД.