27 красавiка 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі на «акцыі» прадаюць дамы за адзін еўра

8
У Італіі на «акцыі» прадаюць дамы за адзін еўра
АРХІЎНАЕ ФОТА BIANCOLOTO

Своеасаблівую «акцыю» прыдумалі мясцовыя чыноўнікі.

У італьянскім мястэчку Самбуку-ды-Сіцылія прадаюць дамы за адзін еўра. Гэтую «акцыю» прыдумалі мясцовыя чыноўнікі, каб вярнуць італьянцаў у сельскія раёны на сталае месца жыхарства. Многія жыхары мястэчка пераязджаюць у мегаполісы, таму мясцовасць пакутуе ад дэпапуляцыі. Чыноўнікі зрабілі усё, што ад іх залежыць, каб купіць жыллё мог кожны ахвочы.

У гэтых прапановах ёсць і свае нюансы - пакупніку давдзяецца адрэстаўраваць набытае жытло цягам трох гадоў пасля куплі, што каштавацьме ад €15 000, а таксама даць заклад сумай €5 000, які вяртаецца пасля заканчэнне рамонту.

«Замежнікі сцякаюцца сюды, уражаныя ўсёй гэтай прыгажосцю, - распавёў CNN Джузэпэ Качыёпа, намеснік мэра горада. - Больш за дзясятак дамоў ужо прададзеныя. Яшчэ некалькі дзясяткаў прадаюцца. З намі звязваліся людзі з Швайцарыі, Францыі ды Гішпаніі, прапанова карыстаецца вельмі вялікім попытам».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках