27 красавiка 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабіч: Расеі выгадна, калі Беларусь знойдзе альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты

18
Бабіч: Расеі выгадна, калі Беларусь знойдзе альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты
МІХАІЛ БАБІЧ

Амбасадар РФ у Беларусі выступіў з нечаканай заявай.

Расея будзе радая, калі Беларусь адшукае альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты, бо гэта дазволіць перапрадаць вызваленыя аб'ёмы нафты і атрымаць дадатковыя падатковыя даходы ў бюджэт, заявіў пасол РФ у Менску Міхаіл Бабіч, паведамляе interfax.by.

«Што да альтэрнатывы, дзе пастаўленая задача прэзідэнтам Беларусі (знайсці альтэрнатыўнага пастаўшчыка нафты для заводаў краіны. - ІФ), то адказ, магчыма, будзе нечаканым. Калі Беларусі ўдасца выканаць даручэнне свайго прэзідэнта, то мы, безумоўна, будзем гэтаму толькі радыя», - сказаў ён у эфіры тэлеканала «Расея-24»(УДТРК).

«Рады чаму? Калі нашы партнёры знойдуць нафту таннейшую за раскйскую, яны больш запрацуюць - і мы не можам гэтаму не цешыцца. Трэба разумець, што Расея цяпер пастаўляе 18 млн тон нафты з абнуленнем мыт. Сярэднегадавая мыта за 2018 год склала 128 даляраў. Усяго страчаныя прыбыткі РФ за гэты аб'ём нафты недзе больш як 2 млрд 300 млн даляраў», - сказаў Бабіч.

У лістападзе 2019 года заканчваецца мадэрнізацыя двух беларускіх заводаў, гэта значыць з 2020 года аб'ём для перапрацоўкі, на якую трэба будзе паставіць нафту, - 24 млн тон. Калі гэта будзе расейская нафта, то страчаныя прыбыткі бюджэту РФ ўзрастуць. Таму колькі нашы партнёры знойдуць альтэрнатыўнай нафты на свае заводы, такі ж аб'ём мы зможам прадаць у трэція краіны, атрымаўшы дадатковыя падатковыя даходы ў бюджэт», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках