27 красавiка 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Рэкордная колькасць брытанцаў хоча застацца ў ЕЗ

Апытанне: Рэкордная колькасць брытанцаў хоча застацца ў ЕЗ

Калі б адбыўся другі рэферэндум, 56% апытаных прагаласавалі б за тое, каб застацца ў складзе ЕЗ.

Колькасць брытанцаў, якія хочуць застацца ў ЕЗ, дасягнула найвышэйшага ўзроўню з часу правядзення рэферэндуму аб Brexit у 2016 годзе. Пра гэта сведчаць звесткі апытання YouGov, праведзенага 16 студзеня, паведамляе «УНІАН».

Калі б адбыўся другі рэферэндум, 56% апытаных прагаласавалі б за тое, каб застацца ў складзе ЕЗ. 44% апытаных прагаласавалі б за выхад з ЕЗ.

Агенцтва адзначае, што вынік апытання не ўключае меркаванне тых, хто не вызначыўся, і хто не мае намеру ўдзельнічаць у магчымым рэферэндуме. Калі ж браць пад увагу меркаванне ўсіх груп, то значная перавага ўсё адно будзе за прыхільнікамі адзінства з ЕЗ. 48% прагаласавалі б супраць выхаду Вялікабрытаніі, 38% рэспандэнтаў выказаліся б за Brexit. 6% не будуць удзельнічаць у галасаванні, 7% не вызначыліся.

Апытанне паказала, што падтрымка правядзення другога рэферэндуму сярод прыхільнікаў лейбарыстаў складае 78%. У апытанні ўзялі ўдзел 1 070 дарослых брытанцаў. У рэферэндуме 23 чэрвеня 2016 года 17,4 мільёна выбарцаў (51,9%) падтрымалі выхад з ЕЗ, у той час як 16,1 мільёна (48,1%) галасавалі супраць Brexit.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках