27 красавiка 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынак нафты ўздрыгнуў ад прагнозаў АПЕК

1
Рынак нафты ўздрыгнуў ад прагнозаў АПЕК

У 2019 годзе здабыча па-за картэлем вырасце на за 2,1 млн барэляў у дзень, а сусветны попыт - толькі 1,3 млн.

Кошты нафты аднавілі зніжэнне на таргах у чацвер на фоне штомесячнага дакладу АПЕК пра стан рынку, у якім картэль, які кантралюе трэць сусветнай здабычы, зноў пагоршыў прагнозы, паведамляе finanz.ru.

Да 16.20 паводле Менску кошт сакавіцкіх кантрактаў на Brent у Лондане абрынуўся на 1,9% - да 60,18 даляра за барэль, а падчас сесіі ледзь не прабіў адзнаку 60, спыніўшыся ў 4 цэнтах ад яе.

Ф'ючэрсы на WTI патаннелі на 2,2% - да 51,42 даляра за бочку. Расейскай Urals атрымалася крыху затармазіць рух уніз: калі напярэдадні яна прадавалася на 13 цэнтаў танней Brent, то ў чацвер ужо толькі на 3 цэнты.

Прыскокнуўшы на 20% у пачатку года, рынак нафты ўпёрся ў сцяну блізу 60 даляраў за барэль Brent. "Далейшы рост па-ранейшаму стрымліваюць асцярогі з нагоды павелічэння здабычы нафты ў ЗША, якая ўзмацняе дысбаланс попыту і прапановы», - кажа аналітык «Фрыдам Фінанс» Анастасія Саснова.

Звесткі АПЕК яшчэ раз пацвердзілі гэтыя асцярогі: паводле вынікаў 2018 года здабыча ў краінах па-за картэлем вырасла на 2,6 млн барэляў у дзень, пры тым што глабальны попыт павялічыўся толькі на 1,5 млн барэляў у дзень.

У 2019-м годзе дысбаланс пагоршыцца: не ўваходзяць у АПЕК краіны, перш за ўсё ЗША, дададуць на рынак 2,1 млн барэляў новых штодзённых паставак, а рост попыту замарудзіцца да 1,3 млн барэляў у дзень.

Гэта на 0,7 барэляў менш, чым АПЕК чакала ў снежні (31,5 млн барэляў у дзень).

Пры гэтым здабыча скарацілася радыкальна - на 751 тысяч барэляў у дзень, галоўным чынам за кошт Савудаўскай Арабіі, якая паменшыла пастаўкі на 451 тысячу барэляў штодня.

На мінулым тыдні здабыча нафты ў ЗША выйшла на новы гістарычны рэкорд - 11,9 млн барэляў у дзень, - а да канца года, паводле прагнозу Мінэнерга, выйдзе на 12,2 млн барэляў у дзень.

«Калі рызыкі запаволення сусветнай эканомікі рэалізуюцца, мяркую, гэта не дазволіць коштам нафты прасунуцца значна вышэй за 60 барэль. Пры такім развіцці сцэнарыя, удзельніцы пагаднення АПЕК+ могуць быць вымушаны зноў перагледзець яго ў другой палове гэтага года», - кажа Саснова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках