27 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Расеі паказваюць казкі пра «загніваючы захад»

9
Як у Расеі паказваюць казкі пра «загніваючы захад»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Расейская прапаганда нагадвае прадукт савецкага дзяржтэлерадыё канца 70-х.

"Настоящее время" паказала, як расейская прапаганда падманвае людзей.

«Дрэнна там, дзе нас няма» - упадабаны падыход савецкай тэлевізіі ў матэрыялах пра замежжа паступова перавандраваў у расейскія федэральныя эфіры. Падобна сваім папярэднікам, якія працавалі ў «Міжнароднай панараме» і праграме «Час», сучасныя расейскія вядоўцы і журналісты таксама распавядаюць гледачам пра жахі замежжа, перш за ўсё - Злучаных Штатаў.

• «Дрэнны стан эканомікі: чарговая ўспышка інфляцыі, захаванне 6-мільённага войска беспрацоўных, энэргетычны крызіс» («Міжнародная панарама»).

• «Рэкорднае за ўсю гісторыю падзенне курсу даляра» («Міжнародная панарама»).

• «Амерыканская казна імкліва пусцее, а дзяржпазыка ўзляцела сёння да рэкорднай адзнакі» (РЕН ТБ).

• «У Нью-Ёрку, напрыклад, кошты выраслі настолькі, што цяпер з горада штодня з'язджаюць амаль 100 чалавек. Лічба нябачаная з часоў Вялікай дэпрэсіі» (НТВ).

Сюжэт НТВ пра бегства з ЗША грамадзян шматлікім нагадаў прадукт савецкага дзяржтэлерадыё канца 70-х, бракуе хіба што фраз аб гонцы ўзбраенняў і амерыканскай ваеншчыне. Мясцовы ўланы карэспандэнт распавядае гледачу: у Штатах жыццё такое цяжкае, што людзі мараць з'ехаць, у тым ліку і ў Расею.

• «Паводле апытання, праведзенага нядаўна графствам Кент у Англіі і ўніверсітэтам Tufts у Амерыцы, з'ехаць са Штатаў мараць ледзь не траціна ўсіх амерыканцаў» (НТВ).

Аўтар папросту жанглюе лічбамі і фактамі: напраўду, «нядаўняе» апытанне правялі яшчэ ў 2014-м і гаворка там ідзе не пра мары або планы. Амерыканцаў пыталіся пра тое, «не прыходзіла ім калі-небудзь у галаву ідэя аб ад'ездзе».

А вось свежае сацапытанне ўплывовага інстытута Gallup, якое тычыцца менавіта намераў, паказала: з'ехаць хацелі б 16% амерыканцаў. Таксама рэкордны вынік, але зусім не трэцяя частка насельніцтва.

З Еўропай у савецкай і расейскай тэлевізіі справы ідуць такім чынам: там таксама «усё дрэнна».

• «Жыццё партугальцаў становіцца ўсё цяжэйшым і цяжэйшым» («Міжнародная панарама»).

• «Ніколі Данія не ведала такога падняцця коштаў тавараў першай неабходнасці» («Міжнародная панарама»).

• «Дзясяткі тысяч амстэрдамцаў ходзяць без працы, нястрымна растуць кошты» («Міжнародная панарама»).

• «Праца жанчыны ў Швэйцарыі аплачваецца значна ніжэй за мужчынскую» («Міжнародная панарама»).

Калі раней падчас халоднай вайны гледачу можна было расказваць пра небывалую дарагоўлю тавараў і жылля на Захадзе, то з адкрыццём межаў тэлевізійнікі напіраюць у асноўным на бездухоўнасць атмасферы, нашэсце мігрантаў і сэксуальных меншасцяў.

• «У невялікіх гарадах Еўропы становіцца тыповым пратэст супраць засілля мігрантаў. Супраць тых, каго жыхары гэтых гарадоў не клікалі» (1 канал).

• «Тым, хто прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, час называць сябе меншасцю» (5 канал).

• «Альбо нешта зменіцца ў гэтым Еўразвязе, альбо яго проста не стане» («Звязда»).

Выратавацца жыхары ахопленай крызісам Еўропы і загніваючай Амерыкі, падказваюць федэральныя тэлеканалы, маглі б на тэрыторыі Расеі. У мясцовым эфіры перыядычна з'яўляюцца гісторыі пра замежнікаў, якія паспяхова ўцяклі ад сэкс-адукацыі ў школах або ювенальнай юстыцыі.

А вось пра тое, што рэкордныя колькасці расейцаў з'язджае ў адваротным кірунку, гледачу стараюцца не нагадваць. У колькасці эмігрантаў у свеце Расея стаіць на трэцім месцы, наперадзе толькі Індыя і Мексіка. Афіцыйныя звесткі Расстату аб расейцах, якія з'ехалі ў іншыя краіны, згодна з замежнымі крыніцамі, заніжаныя агулам у шэсць разоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках