27 красавiка 2024, Субота, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава і Б’ёрндален выступяць 18 лютага ў Гонцы легенд у Раўбічах

10
Домрачава і Б’ёрндален выступяць 18 лютага ў Гонцы легенд у Раўбічах
ФОТА: XSPORT.UA

Пасля Гонкі легенд пройдзе цырымонія провадаў са спорту Домрачавай і Скардзіны.

Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален выступяць 18 лютага ў Гонцы легенд у Раўбічах. Кампанію ім складуць Сімоне Хаўсвальд, Корын Ніагрэ, Венсан Дэфран, Ларс Бергер, Рыка Грос, Фрода Андрэсан і іншыя спартсоўцы.

Квіткі на Гонку легенд і на чэмпіянат Еўропы ўжо паступілі ў продаж, адзначае biathlon.by.

Урачыстая цырымонія провадаў са спорту беларускіх біятланістак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіны запланаваная пасля Гонкі легенд у Раўбічах.

Пра гэта by.tribuna.com паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Біятланісткі завяршылі спартыўную кар'еру летась. Домрачава - чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка. Таксама яна здабыла «бронзу» ў Ванкуверы-2010 і «срэбра» ў Пхенчхане 2018. Двойчы беларуска выйгравала чэмпіянаты свету. У 2015 годзе яна здабыла вялікі Хрустальны глобус.

Скардзіна - алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 і бронзавая прызёрка Сочы-2014. На яе рахунку і адна «бронза» чэмпіянату свету.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках