27 красавiка 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гарналыжным курорце Куршавелі ўспыхнуў пажар

На гарналыжным курорце Куршавелі ўспыхнуў пажар

Загінулі два чалавекі.

Два чалавекі загінулі і больш за 20 атрымалі траўмы ў выніку буйнога пажару на гарналыжным курорце Куршавелі ў французскіх Альпах.

Пра гэта паведамляе AFP (пераклад - eurointegration.com.ua).

Пажар адбыўся на світанні, праз яго эвакуявалі блізу 60 супрацоўнікаў курорта, уключаючы замежнікаў, з трохпавярховага жылога дома.

Пажарныя знайшлі два целы ў згарэлай частцы будынка. Чатыры чалавекі атрымалі сур'ёзныя траўмы, трое з іх адправілі верталётам у шпіталь.

Сведкі расказваюць, што пажар пачаўся блізу 5-й раніцы, а людзям давялося скакаць з вокнаў дзеля выратавання. У будынку жылі сезонныя работнікі, у асноўным моладзь.

Прычына пажару пакуль невядомая, амаль 70 пажарных здолелі патушыць агонь да раніцы.

Мясцовая паліцыя раніцай паведаміла, што агулам пацярпеў 21 чалавек, сярод іх некалькі замежнікаў.

Куршавель - адзін з самых прэстыжных гарналыжных курортаў свету, знаходзіцца ва Французскіх Альпах. Ён мае 11 пяцізоркавых гатэляў і з'яўляецца адзіным гарналыжным курортам у Францыі, дзе ёсць гатэль з 6-м зорным рэйтынгам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках