27 красавiка 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Kyodo: Японія ўкладзе мірную дамову з РФ у выпадку перадачы дзвюх выспаў

3
Kyodo: Японія ўкладзе мірную дамову з РФ у выпадку перадачы дзвюх выспаў

Гаворка ідзе пра Шыкотане і Хабамаі.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ разглядае магчымасць укладання мірнай дамовы з Расеяй, згодна з якой ягонай краіне адыдзе частка Курыльскіх выспаў - Шыкатан і архіпелага Хабамаі. Токіё гатовы да іх перадачы дэ-факта. Пра гэта паведамляе японскае агенцтва Kyodo са спасылкай на ўрадавыя крыніцы, паведамляе "Радыё Свабода".

Адпаведная заява можа быць зробленая пасля перамоў японскага прэм'ера з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным 22 студзеня ў Маскве. Спробы дамагчыся ад Расеі вяртання ўсіх чатырох спрэчных выспаў, уключаючы Ітуруп і Кунашыр, на думку Абэ выглядаюць "нерэалістычнымі".

У пачатку студзеня Абэ заявіў, што Японія прэтэндуе на выспы, але згодная, каб расейцы, якія жывуць на іх, засталіся там пасля перадачы тэрыторыі. У Крамлі сцвярджаюць, што словы кіраўніка японскага ўрада "ўскладнілі перамоўны працэс".

Японія не прызнае расейскую прыналежнасць выспаў Ітуруп, Шыкатан, Кунашыр і Хабамаі. Яны былі акупаваны СССР у канцы Другой сусветнай вайны. Праз спрэчку аб прыналежнасці выспаў Расея і Японія дагэтуль не падпісалі мірную дамову. У лістападзе пасля сустрэчы Абэ з Уладзімірам Пуціным стала вядома, што Японія гатовая вярнуцца да дэкларацыі аб астравах 1956 гады, згодна з якой СССР паабяцаў вярнуць Шыкатан і Хабамаі пасля ўкладання мірнай дамовы. Аднак прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў раней заяўляў, што мірная дамова паміж дзвюма краінамі не азначае перадачу выспаў Японіі.

14 студзеня міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пасля перамоў у Маскве са сваім японскім калегам Таро Кона заявіў, што расейскі суверэнітэт на Курыльскіх выспах не абмяркоўваецца.

Учора ў Маскве ды іншых гарадах Расеі прайшлі мітынгі супраць перадачы выспаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках