24 красавiка 2024, Серада, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз увёў санкцыі супраць кіраўніка ГРУ

3
Еўразвяз увёў санкцыі супраць кіраўніка ГРУ

Санкцыі будуць першымі ўведзенымі ў рамках новага рэжыму абмежавальных захадаў ЕЗ.

Міністры замежных спраў краін ЕЗ 21 студзеня прынялі пастанову аб увядзенні санкцый супраць кіраўніка ГРУ РФ і ягонага намесніка, а таксама супраць двух афіцэраў выведкі, паведамляе «Европейская правда».

Чатырох расейцаў уважаюць за «адказных за валоданне, транспартаванне і выкарыстанне ў Солсберы (Вялікая Брытанія) таксічных нервовых рэчываў 4 сакавіка 2018 года».

Галоўную ўправу Генштаба РФ, так цяпер называецца галоўная выведвальная ўправа, цяпер узначальвае Ігар Касцюкоў (прозвішчаў у паведамленні Рады ЕЗ не прыводзіцца).

Санкцыі будуць першымі ўведзенымі ў рамках новага рэжыму абмежавальных захадаў ЕЗ супраць выкарыстання і распаўсюджвання хімічнай зброі, створанай 15 кастрычніка 2018 года. Яны таксама датычаць двух выведнікаў Аляксандра Мішкіна і Анатоля Чапігі, абвінавачаных Брытаніяй у атручванні былога афіцэра ГРУ, падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Солсберы.

Акрамя расейцаў, санкцыі вызначылі накласці на пяць сірыйцаў і сірыйскую арганізацыю, якая распрацоўвае хімічную зброю.

Абмежаванні зводзяцца да забароны на ўезд у ЕЗ і замарожвання актываў. Грамадзянам краін Еўразвязу і зарэгістраваным там арганізацыям забаронена весці справы з гэтымі асобамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках