22 лiпеня 2026, Серада, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажары на расійскіх складах Wildberries бачныя з космасу

1
Пажары на расійскіх складах Wildberries бачныя з космасу

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі.

Сталі вядомыя наступствы удараў ЗСУ па лагістычных цэнтрах Wildberries у Краснадарскім і Стаўрапольскім краях РФ.

Спадарожнікавыя здымкі пажараў публікуе расійская служба «Радыё Свабода».

Першы спадарожнікавы здымак пажару на складзе Wildberries у Нявіннамыску Стаўрапольскага краю зроблены а 11:05 па мясцовым часе.

Таксама «Радыё Свабода» паказала здымкі з космасу пажару на складзе Wildberries у Краснадары. Судзячы па фота, агонь мог ахапіць вагоны на размешчанай побач са складам чыгуначнай станцыі «Краснадар — Сартыровачная». Больш дакладнай ацэнцы шкоды перашкаджае воблачнае надвор'е.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках