28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заробак за лістапад атрымалі ў студзені»

2
«Заробак за лістапад атрымалі ў студзені»

Што рабіць, калі наймальнік затрымлівае заробак.

Будаўнічае прадпрыемства ў Смаргоні «МНК Канстракшн» на паўтара месяца затрымала выплату заробку сваім працаўнікам. Грошы за лістапад людзі атрымалі толькі 18 студзеня. Супрацоўнікі прадпрыемства абвясцілі страйк, пакуль з імі не разлічацца. «Еўрарадыё» высветліла, што здарылася ў Смаргоні, а ў Мінпрацы і прафзвязах распавялі, што рабіць, калі наймальнік затрымлівае заробак.

На смаргонскім прадпрыемстве не называюць прычын затрымкі заробку, але запэўнілі журналістаў, што грошы выплацілі і ніякага страйку не было.

«У пятніцу [18 студзеня. - Заўвага.] за лістапад нам выплацілі, - адказалі на прадпрыемстве. - Праблема была, затрымалі на паўтара месяца, але выплацілі. Сёння [21 студзеня. - Заўвага.] усе выйшлі на працу. Не было страйку: людзі сышлі за свой кошт на 2\3. Нам заплацілі. Усе працуюць».

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны патлумачылі, што рабіць, калі на прадпрыемствах своечасова не выплачваюць заробкі?

«У першую чаргу трэба звяртацца ў тэрытарыяльныя органы Дзяржаўнай інспекцыі працы, - адказала прэс-сакратар Вольга Штын. - Ёсць Смаргонскі міжраённы аддзел. Пра такія факты трэба інфармаваць».

Адзін з лідараў прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч раіць работнікам ствараць прафсаюзную арганізацыю і не маўчаць пра праблему.

«Заробак павінен выдавацца людзям, - распавёў Генадзь Фядыніч. - Нават некаторыя падаткі могуць пачакаць, а заробак павінен быць. Трэба разбірацца ў сітуацыі, размаўляць з наймальнікам: за кошт чаго людзі павінны жыць, калі толькі за лістапад разлічыліся? Праблема яшчэ ў тым, што людзі нікуды не пішуць, не звяртаюцца. Вам вось якім чынам паведамілі. Тыя кампаніі, якія сёння не разлічваюцца, павінны быць агучаныя, і з імі ніхто не павінен працаваць. Але перш за ўсё, трэба агучваць, што заробкі затрымліваюцца».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках