27 красавiка 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Макрон падпісалі дамову аб умацаванні супрацоўніцтва

Мэркель і Макрон падпісалі дамову аб умацаванні супрацоўніцтва
Фота: Florian Gaertner/Photothek/Getty Images

Пагадненне прыходзіць на змену падпісанай у 1963 годзе Елісейскай дамове.

Лідары Нямеччыны і Францыі ў аўторак падпісалі ў нямецкім горадзе Ахене дамову аб умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва.

Як адзначае «Нямецкая хваля», дамова прыходзіць на змену падпісанай у 1963 годзе Елісейскай дамове. Яна павінна ўмацаваць сувязі паміж Парыжам і Берлінам, асабліва ў сферы бяспекі.

Бакі ўзгаднілі паглыбленне супрацоўніцтва амаль у 15 сферах, у тым ліку і ў сферы абароны. Для каардынацыі дзеянняў у сферы бяспекі ствараецца нямецка-французская рада абароны і бяспекі. Абедзве краіны заявілі, што будуць дамагацца сяброўства Нямеччыны ў Радзе Бяспекі ААН на правах сталага чальца.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель перад падпісаннем дамовы адзначыла, што яна з'яўляецца крокам на шляху да стварэння адзінага еўрапейскага войска.

Са слоў Мэркель, умацаванне франка-нямецкага супрацоўніцтва з'яўляецца ключавым для Еўрапейскага Звязу. Як Мэркель, так і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падкрэслілі, што ўмацаванне адзінства асабліва важнае перад тварам нацыяналістычных і папулісцкіх тэндэнцый у ЕЗ. Яны адзначылі ролю гістарычнага прымірэння паміж Францыяй і Нямеччынай пасля Другой сусветнай вайны і асудзілі тых, хто хацеў бы парушыць сяброўства паміж краінамі. Акрамя таго, абодва лідары спадзяюцца, што новая дамова стане імпульсам для ўмацавання адзінства ўсяго Еўразвязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках