29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пасля акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага затрымалі двух актывістаў

7
У Беларусі пасля акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага затрымалі двух актывістаў
МІХАІЛ ЖЫЗНЕЎСКІ

Акцыя праходзіла каля амбасады Украіны ў Беларусі.

Пасля акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага каля ўкраінскай амбасады ў Менску 22 студзеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і Вольгу Нікалайчык.

Тэлеграм-канал «Маладога фронту» размясціў відэа затрымання. На ім бачна, як пяць мужчын у цывільным змяшчаюць двух чалавек у мікрааўтобус, за імі ідзе актывістка Ніна Багінская, але адзін з людзей у цывільным яе адштурхвае, піша «Радыё Свабода».

Аўтар відэа назваў імёны затрыманых - Дзяніс Урбановіч і Вольга Нікалайчык, і дадаў, што іх маглі адвезці ў Цэнтральны РУУС Менска. Атрымаць каментар міліцыі не ўдалося.

«Мы праводзілі ў парку за ўкраінскім пасольствам ля помніка Шаўчэнкі акцыю памяці Жызнеўскага. За намі ішлі супрацоўнікі міліцыі, АМАПу, не ведаю, хто яны, яны не прадстаўляліся. Мы даехалі на аўтобусе да плошчы Перамогі, пасля дайшлі да ЦУМа, ад ЦУМа пайшлі назад пехатою. Тут Дзяніса Урбановіч затрымалі», - сказаў мужчына на відэа.

Гэтыя словы пацвердзіла Ніна Багінская, яна таксама дадала, што ў акцыі прынялі ўдзел шэсць чалавек, па меншай меры дваіх удзельнікаў затрымалі.

22 студзеня 2014 году ад агнястрэльнага ранення ў сэрцы ў Кіеве загінуў актывіст Еўрамайдана беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках