4 траўня 2024, Субота, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка падала ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты

16
Цімашэнка падала ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА
ФОТА: ТАСС

Кандыдатка ад «Батьківщины» распавяла, чаго будзе дамагацца, калі стане прэзідэнтам Украіны.

Лідарка парламенцкай фракцыі "Батьківщини" Юлія Цімашэнка 23 студзеня падала дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію Украіны для рэгістрацыі кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Цімашэнка прыйшла ў ЦВК у суправаджэнні народных дэпутатаў ад "Батьківщини". Яна заявіла журналістам, што ў выпадку перамогі на выбарах будзе дамагацца энэргетычнай незалежнасці Украіны. Паводле ейных слоў, у краіне "дастаткова свайго вугалю, каб не ўвозіць яго", таксама ва Украіне ёсць "дастаткова ўрану, каб забяспечыць не толькі сябе ядзерным палівам, але і дапамагчы з гэтым іншым краінам".

Цімашэнка таксама адзначыла, што ў яе ёсць стратэгія для дасягнення міру і бяспекі, а таксама прадугледжаны першачарговыя крокі па вяртанні Крыма і Данбаса пад кантроль Украіны.

22 студзеня з'езд партыі "Батьківщини" вылучыў Цімашэнку кандыдаткай у прэзідэнты Украіны. Прэзідэнцкія выбары пройдуць 31 сакавіка 2019 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках