4 траўня 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-галоўнаму лекару гарадзенскай абласной лякарні вынеслі прысуд за прэміі

8
Экс-галоўнаму лекару гарадзенскай абласной лякарні вынеслі прысуд за прэміі
СВЯТАСЛАЎ САВІЦКІ

Справу за ўтойванне выбуху закрылі.

У Гародні вынеслі прысуд былому галоўнаму лекару Гарадзенскай абласной клінічнай лякарні. Экс-кіраўніка суд прызнаў вінаватым у тым, што ён незаконна выпісваў падначаленым прэміі, чым прычыніў шкоду ў суме больш за 40 тысяч дэнамінаваных рублёў, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі, паведамляе tut.by.

Нагадаем, Святаслаў Савіцкі першапачаткова абвінавачваўся ў тым, што ўлетку 2013 года ўтаіў выбух газапаветранай сумесі, у выніку якога загінулі двое рабочых. Яшчэ экс-галоўнага доктара абвінавачвалі, што ён незаконна выпісваў прэміі (больш чым на 400 млн недэнамінаваных рублёў) загадчыкам аддзяленняў, а таксама супрацоўнікам адміністрацыі.

З фінансавымі прэтэнзіямі Святаслаў Савіцкі быў катэгарычна не згодны, а вось ва ўтойванне выбуху віну сваю прызнаваў цалкам.

- Тут я сваю віну прызнаю. Але я ў той жа дзень расказаў аб тым, што здарылася і Следчаму камітэту, і пракуратуры, - кажа Савіцкі.

Праўда, прызнаецца, МНС аб НЗ у лякарні паведаміў некалькі пазней.

- На тое былі свае прычыны, - дадае экс-галоўны лекар.

Праўда, справа аб утойванні выбуху ў судзе была спыненая ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці.

Святаславу Савіцкаму 56 гадоў. Галоўным лекарам Гарадзенскай абласной клінічнай лякарні быў прызначаны ў 2002 годзе. Да гэтага працаваў у раённых шпіталях. З 2014 года з'яўляецца дацэнтам адной з кафедраў Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар 52 навуковых прац, дзвюх манаграфій і аднаго вынаходкі. Мае 20-гадовы досвед медычнай практыкі. На момант распачынання крымінальных спраў кіраўнік лякарні быў «дэпутатам» абласнога савета.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках