22 траўня 2024, Серада, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае і рыжскае «Дынама» згуляюць на адкрытым паветры

1
Менскае і рыжскае «Дынама» згуляюць на адкрытым паветры

Матч адбудзецца 15 лютага.

15 лютага менскае «Дынама» згуляе на адкрытым паветры супраць «Дынама» з Рыгі, паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».

«Зімовая класіка» пройдзе ў Рызе на школьным стадыёне па адрасе Ліелвардэс 141. Квіткі паступяць у продаж 9 студзеня.

Гэтая будзе ўжо другая падобная сустрэча каманд. Год таму матч скончыўся з лікам 2-3 на карысць менчукоў. Тады сярод «зуброў» вызначыліся Фантэйн, Восіпаў і Скіле.

Адзначым, што сустрэча адбудзецца ў пятніцу і пачнецца а 19.30. Кошт квіткоў - 15 еўраў, аднак для студэнтаў, школьнікаў і інвалідаў - 1 еўра. Умяшчальнасць трыбун - 9 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках