27 красавiка 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурыеў: «Падатковы манеўр» моцна ўдарыць па Лукашэнку

3
Сяргей Гурыеў: «Падатковы манеўр» моцна ўдарыць па Лукашэнку
СЯРГЕЙ ГУРЫЕЎ

Беларусі ўжо цяпер трэба зразумець, як жыць без расейскіх субсідый.

У Варшаве 9-10 кастрычніка праходзіць штогадовы Форум Барыса Нямцова - канферэнцыя, якая аб'ядноўвае палітыкаў, актывістаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і журналістаў, якія падзяляюць ліберальныя каштоўнасці і зацікаўленыя ў наладжванні дыялогу паміж расіянамі і еўрапейцамі. Прафесар эканомікі парыжскай Школы палітычных навук Сяргей Гурыеў, у мінулым рэктар Расейскай эканамічнай школы і галоўны эканаміст Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, распавёў Charter97.org аб «падатковым манеўры», санкцыях супраць Расеі, а таксама пра тое, што нясе пагрозу незалежнасці Беларусі.

- Аляксей Навальны выказаўся за персанальныя санкцыі з боку Захаду. Але ж санкцыі супраць Расеі таксама нясуць эканамічную шкоду рэжыму Пуціна. Што вы думаеце з гэтай нагоды?

- Аляксей Навальны як расійскі палітык не можа заклікаць да санкцый, якія зробяць расейскі народ бяднейшым. Але трэба разумець, што і індывідуальныя санкцыі, да таго часу, пакуль ва ўладзе знаходзяцца тыя людзі, якія падпадаюць пад санкцыі, будуць так ці інакш транслявацца на расейскіх пенсіянерах і падаткаплацельшчыках. Таму што рэжым будзе кампенсаваць тым людзям, якія падпадаюць пад санкцыі страты за кошт расейскіх падаткаплацельшчыкаў і пенсіянераў. Таму не трэба спадзявацца на тое, што бываюць матэрыяльныя санкцыі, якія паўплываюць на асобных асоб. Мы гэта ўжо бачылі, былі прынятыя нават цэлыя законы аб тым, што людзі, якія падпадаюць пад санкцыі, атрымліваюць адмысловы падатковы рэжым ад дзяржавы. Але, мяркуючы з таго, што кажуць тыя людзі, якія падпадаюць пад санкцыі, ім вельмі не хочацца пад іх падпадаць не толькі праз матэрыяльныя страты, але і праз змены іх ладу жыцця. Таму што, як правільна сказаў Аляксей Навальны, для многіх з гэтых людзей жыццёвая стратэгія звязана з іх прысутнасцю на Захадзе, з іх вандроўкамі і гэтак далей.

- Што вы думаеце аб субсідыях, якія Расея дае рэжыму Лукашэнкі?

- Гэта частка расейскай вонкавай палітыкі, якая цяпер, дарэчы, трохі змяняецца. Асноўныя субсідыі даваліся Беларусі праз заніжаныя кошты на нафту. Але цяпер, у сувязі з так званым «падатковым манеўрам», за наступныя шэсць гадоў (з 2019 да 2025) гэтыя субсідыі паступова будуць цалкам ліквідаваныя, і ў гэтым сэнсе Беларусі ўжо цяпер трэба будзе зразумець, як жыць без іх. Што да крэдытаў, яны, безумоўна важныя, але гэта ўсё ж такі крэдыты. Іх не так шмат, і хай яны і рэфінансуюцца, але яны небясконцыя. Галоўнымі былі нафтавыя субсідыі, якія цяпер так ці інакш ліквідуюць.

- Лукашэнка надоечы заявіў, што Расея, як правапераемніца СССР, магла б кампенсаваць Беларусі Чарнобыльскую катастрофу. Як вы думаеце, чаму менавіта цяпер ён пра гэта ўспомніў?

- Мне здаецца, што ўсе размовы, што Расея нешта павінна кампенсаваць Беларусі, звязаныя менавіта з «падатковым манеўрам». Гэта вялікія для Беларусі сумы. Цяпер гаворка ідзе пра 300 мільёнаў даляраў на год, а да 2024 года гаворка пойдзе пра два мільярды даляраў на год. Гэта прыкладна тры-чатыры адсоткі беларускага ВУП. Гэта вельмі вялікія сумы. Таму ўсялякая магчымасць, у якой Лукашэнка можа папрасіць аб кампенсацыі, будзе ім выкарыстаная.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках