27 красавiка 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган прыстрашыў Еўразвяз адкрыццём межаў для ўцекачоў

11
Эрдаган прыстрашыў Еўразвяз адкрыццём межаў для ўцекачоў
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН
ФОТА: REUTERS/UMIT BEKTAS

Таксама турэцкі правіцель раскрытыкаваў Саудаўскую Арабію і Егіпет.

Кіраўнік Турцыі Таіп Эрдаган рэзка адрэагаваў на крытыку ЕЗ, які асудзіў турэцкую ваенную аперацыю ў Сірыі. Кіраўнік Турцыі прыстрашыў Еўропу адкрыццём межаў для сірыйскіх бежанцаў, паведамляе РІА "Новости".

«Мы пад пагрозай нападаў тэрарыстаў, і ў нас 3,5 мільёна сірыйскіх бежанцаў, якія не могуць вярнуцца на радзіму. І тыя, хто не бачыў ніколі РПК-YPG (Рабочую партыю Курдыстана - Сілы самаабароны сірыйскіх курдаў) кажуць нам: адыдзеце ў бок! ЕЗ, прыйдзі ў сябе нарэшце. У ЕЗ ніколі не былі шчырымі, увесь час нас падманвалі. Калі яны скажуць, што гэтая аперацыя - акупацыя з нашага боку, мы адчынім дзверы для ўцекачоў», - сказаў Эрдаган падчас выступу ў Анкары.

Акрамя таго, ён раскрытыкаваў улады Саудаўскай Арабіі і Егіпта, якія таксама асудзілі аперацыю Турцыі ў Сірыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках