27 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Пуцін хутка паставіць Лукашэнку на месца

4
Станіслаў Шушкевіч: Пуцін хутка паставіць Лукашэнку на месца
Станіслаў Шушкевіч

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра канфлікт Украіны і РФ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін «хутка паставіць на месца» свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку за яго заяву аб тым, што на Данбасе адбываецца канфлікт паміж Украінай і Расеяй. Такое меркаванне ў каментары выданню «Гордон» выказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

«Калі б Лукашэнка ўсведамляў, што кажа, то ён наўрад ці б гэта сказаў. Ён вельмі гаваркі. Напраўду, Лукашэнка не расцэньвае Расею як суб'ект, які супрацьстаіць Украіне. Але на канферэнцыі раптам ляпнуў такое. Мне цяпер цікава, як ён будзе рэагаваць на адказ [прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя] Пяскова з гэтай нагоды. Калі ж Лукашэнка ўсведамляе, што сказаў, значыць, ён заняў годную пазіцыю. Але хутчэй за ўсё, ён цяпер проста ляпнуў, а потым будзе тлумачыцца, што не гэта меў на ўвазе. Хоць гэта афіцыйная заява кіраўніка дзяржавы пра тое, што Расея фактычна ваюе з Украінай. Але я думаю, ён не здольны на тое, каб заняць такую пазіцыю. Пуцін хутка паставіць яго на месца», - адзначыў Шушкевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках