23 траўня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Jerusalem Post: Вайскоўцы Ізраіля хочуць дапамагчы курдам

Jerusalem Post: Вайскоўцы Ізраіля хочуць дапамагчы курдам

Афіцэры ЦАХАЛа звярнуліся да ўладаў краіны.

Дзясяткі афіцэраў запасу Арміі абароны Ізраіля падпісалі петыцыю ў "Фэйсбуку", якая заклікае ўлады краіны дапамагчы курдам у Сірыі, якія апынуліся перад пагрозай уварвання турэцкіх войскаў, піша Jerusalem Post (пераклад – ВВС).

"Мы, як ізраільцяне і як габрэі, не можам стаяць у баку, калі ў нас на вачах цэлы народ кінуты сваімі хаўруснікамі і апынуўся без абароны, – гаворыцца ў петыцыі, арганізаванай маёрам Яірам Фінкам. – Мы добра памятаем і пралітую кроў нашага народа, і што здараецца, калі краіны ўсяго свету кідаюць нейкі народ на волю лёсу".

Петыцыя адрасаваная прэм'ер-міністру і міністру абароны Біньяміну Нетаньяху, а таксама кіраўніку генштаба генерал-палкоўніку Авіву Кахаві.

Аўтары петыцыі хочуць, каб Ізраіль прапанаваў сірыйскім курдам прадукты харчавання, адзенне, лекі, выведзвесткі і якую-небудзь ваенную дапамогу.

Неўзабаве пасля публікацыі петыцыі Біньямін Нетаньяху заявіў, што мае намер неяк дапамагчы курдам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках