23 траўня 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск заявіў аб аптымістычных сігналах аб Brexit

Туск заявіў аб аптымістычных сігналах аб Brexit
ДОНАЛЬД ТУСК

Але выразных гарантый поспеху дагэтуль няма.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што атрымаў «аптымістычныя сігналы» аб тым, што пагадненне аб Brexit можа быць дасягнутае.

Пра гэта паведамляе Европейская правда са спасылкай на Sky News.

Старшыня Еўрарады паведаміў, што пасля таго, як прэм'ер-міністр Борыс Джонсан учора сустрэўся са сваім ірландскім калегам Леа Варадкарам, «абодва ўпершыню ўбачылі шлях да пагаднення».

Ён папярэдзіў, што «няма ніякай гарантыі поспеху, і час практычна вычарпаны». З ягоных слоў, брытанскія перагаворшчыкі «ўсё яшчэ не падрыхтавалі жыццяздольнай рэалістычнай прапановы».

Брытанія прапануе пагадненне аб свабодным гандлі для выхаду з тупіку вакол Brexit.

Міністр у справах Brexit Стывен Барклі і галоўны перамоўшчык ЕЗ Мішэль Барнье правялі перамовы сёння раніцай, каб даведацца, ці дастаткова ўчорашняй сустрэчы прэм'ер-міністраў для дамоўленасці пра новае пагадненне.

Цяпер застаецца 20 дзён да Brexit, але ўсяго восем дзён да таго, як Борыс Джонсан будзе вымушаны папрасіць адтэрміноўку, калі не забяспечыць пагадненне.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар пасля сустрэчы з брытанскім калегам Борысам Джонсанам заявіў, што пагадненне аб Brexit можа быць укладзенае да канца кастрычніка, каб дазволіць Злучанаму Каралеўству пакінуць Еўрапейскі Звяз спарадкаваным чынам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках