23 траўня 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін даручыў рухаць СНД да адзінай валюты

26
Пуцін даручыў рухаць СНД да адзінай валюты
ФОТА: ТАСС

Кіраўнік РФ заявіў аб аб'яднанні фінансавых сістэм.

Краінам СНД трэба праводзіць узгодненую валютную палітыку, а ў перспектыве задумацца аб стварэнні адзінага фінансавага рынку на тэрыторыі садружнасці.

Пра гэта ў пятніцу на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе finanz.ru.

З ягоных слоў, агульныя намаганні неабходныя, каб «абараніць сябе ад валютных рызык». «Для гэтага трэба развіваць супрацоўніцтва ў валютнай сферы, узгадняць валютную палітыку», - цытуе прэзідэнта ТАСС.

Наступным этапам магло б стаць аб'яднанне фінансавых сістэм. «Калі некалі да гэтага падыдзем, то можна казаць і аб фармаванні агульнага фінансавага рынку. Упэўнены, гэта цалкам пойдзе на карысць павышэнню нашай агульнай канкурэнтаздольнасці», - падкрэсліў Пуцін.

Рух да большай інтэграцыі краін СНД у фінансавай сферы не перашкодзіць гандлю з Захадам ці іншымі замежнымі рынкамі, дадаў ён.

Так, летась вонкавае тавараабарачэнне краін СНД вырасла больш чым на 17% і перавысіла 1 трлн даляраў. Пры гэтым гандаль паміж краінамі Садружнасці склаў 190 млрд даляраў (гэта значыць, 19% ад агульнага аб'ёму замежнага гандлю).

«Гэта сведчыць аб тым, што наша супрацоўніцтва ў рамках СНД не перашкаджае, а нават дапамагае развіваць дачыненні з трэцімі краінамі», - сказаў Пуцін, дадаўшы, што трэба прадаўжаць ліквідацыю розных гандлёвых бар'ераў і нарошчваць кааперацыю.

Расея прасоўвае ўвядзенне адзінай валюты на прасторы лаяльных Крамлю рэспублік былога СССР ужо амаль 10 гадоў: прапанова стварыць валютны саюз у рамках ЕАЭС упершыню з'явілася ў дэкларацыі саміту саюза ў 2011 годзе. У дакуменце, які падпісалі Расея, Беларусь і Казахстан, было падкрэслена, што гэта «прапанова расейскага боку», а Казахстан выступае супраць.

Праект рэанімавалі ў красавіку 2014 года, калі Расея, якая анэксавала Крым, апынулася пад першай хваляй заходніх санкцый. Тады ж была распрацаваная рабочая назва адзінай валюты - «алтын».

Але пераканаць краіны-члены ЕАЭС не ўдалося. Еўразійская эканамічная камісія ў траўні 2015 года абвясціла ўвядзенне «алтына» немагчымым. Па-першае, у саюзе «няма дастатковых таварных плыняў, плыняў паслуг, капіталу, інвестыцый», а па-другое, аб'яднанне валют прывядзе да таго, што «эканамічныя шокі будуць распаўсюджвацца на ўвесь саюз», заявілі ў ЕЭК.

Крэмль сцішыў амбіцыі, але ад ідэі не адмовіўся, і наважыў пачаць з малога - адзінай валюты з Беларуссю. «Гэты пункт запісаны ў Саюзнай дамове, таму гэта абмяркоўваецца», - тлумачыў у чэрвені 2019 года кіраўнік МЭР Максім Арэшкін.

Спікер Савета федэрацый Валянціна Мацвіенка выказалася яшчэ больш вызначана. Саюз «павінен на тым ці іншым этапе мець адзіную валюту», бо інакш «цяжка праводзіць адзіную фінансавую палітыку», заявіла яна.

Лукашэнка неаднаразова казаў, што не супраць агульнай валюты, але з адной умовай: «гэта не павінна быць валюта Цэнтрабанка Расеі. Павінен быць эмісійны цэнтр, створаны на роўных умовах».

«Калі ўзгадаць гісторыю, то Беларусь павінна была перайсці на расейскі рубель 1 студзеня 2005 года, аднак гэтаму праекту не наканавана было спраўдзіцца, - нагадвае дырэктар ІАЦ «Альпары» Аляксандр Разуваеў. - Эмісійны цэнтр - гэта манетарная ўлада, і пераход на расейскі рубель адназначна азначае для Беларусі страту часткі суверэнітэту».

«Калі 1 алтын будзе роўны 100 расейскім рублям, у гэтым выпадку ён будзе вельмі падобны на савецкі рубель 1984-1987 гадоў», - дадае ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках