23 траўня 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія і расейскія дэсантнікі правядуць пад Берасцем супольнае вучэнне

17
Беларускія і расейскія дэсантнікі правядуць пад Берасцем супольнае вучэнне

Вайскоўцы з Расеі прыедуць у Беларусь ужо 12 кастрычніка.

На палігоне Брэсцкі 21-25 кастрычніка пройдуць батальённыя тактычныя вучэнні з удзелам беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. У іх возьмуць удзел дэсантна-штурмавы батальён 38-й брыгады і парашутна-дэсантны батальён 137-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка 106-й паветрана-дэсантнай дывізіі ПДВ Узброеных Сіл Расеі, паведамляе Міністэрства абароны.

Падчас вучэнняў вайскоўцы будуць пераадольваць водную перашкоду на штатнай тэхніцы, скакаць з парашутам, у тым ліку ўначы, дэсантаваць тэхніку, а таксама правядуць баявыя стрэльбы.

У вучэнні задзейнічаюць вайсковую авіяцыю, баявыя верталёты і самалёты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках