23 траўня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Навошта мы плацім за дарогі, калі ад гэтых дарог такая шкода»

4
«Навошта мы плацім за дарогі, калі ад гэтых дарог такая шкода»
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ

Грузаперавозчык пра сітуацыю на М1.

Чытач Дзмітрый распавёў onliner.by, што працуе ў сферы грузаперавозак блізу 15 гадоў. Гэта значыць, многае бачыў чалавек. Але стан галоўнай транспартнай артэрыі краіны - трасы М1 (Берасце - Менск - мяжа Расеі), а таксама тое, як там вядуцца рамонтныя работы, прымусіла яго гаварыць аб стратах.

Рамонт на М1

У цёмны час дня грузавы мікрааўтобус рухаўся па трасе М1 у кірунку Масквы. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад Барысава.

- На адцінку рамонтных работ, які не быў пазначаны, грузавік уляцеў у вялізную яму. Вынік - разбітыя тры колы. І я ведаю, што ў такую сітуацыю трапіла не толькі мая машына, але і некалькі іншых, - паведаміў Дзмітрый.

На фота бачна, што крайняя левая паласа фактычна непрыдатная для перамяшчэння. На правым баку дарогі выкладзены свежы асфальт. На месца выклікалі ДАІ, інспектары ўсё агледзелі, выдалі даведку.

- Нам сказалі звяртацца ў арганізацыю, якая вядзе рамонтныя работы, альбо ж ісці ў суд, - кажа суразмоўца. - Толькі а 4 раніцы самі супрацоўнікі ДАІ пазначылі месца правядзення рамонтных прац. У мяне пытанне: няўжо гэта нельга было зрабіць загадзя? Мы плацім дарожныя зборы, плацім за дарогі - для чаго? Паездка па платнай трасе сабе на шкоду - гэта нармальна?

Што рабіць у такіх выпадках

Ёсць падставы разлічваць на кампенсацыю, хоць абавязковая страхоўка, так званая аўтаграмадзянка, такую шкоду, вядома ж, не кампенсуе, а каско аформленае не ва ўсіх.

Давядзецца звяртацца ў арганізацыю, у эксплуатацыі якой знаходзіцца канкрэтны адрэзак дарогі. Для таго, каб падрыхтаваць патрабаванні, трэба ў першую чаргу зафіксаваць пашкоджанні, прычыненыя аўтамабілю, час і месца, дзе адбыўся інцыдэнт, сфатаграфаваць яму, куды наехаў грузавік. Самы правільны спосаб у такой сітуацыі - выклікаць ДАІ.

ФОТА: ДЗМІТРЫЙ

Пасля гэтага варта правесці ацэнку пашкоджанняў, атрыманых аўто. І затым звярнуцца з прэтэнзіяй да адказнай арганізацыі з патрабаваннем кампенсаваць атрыманую шкоду. Калі атрымліваеш адмову, маеш права дамагацца выплаты праз суд.

- Неабходна давесці, што аўтамабіль трапіў у гэтую сітуацыю, што гэта адбылося ў канкрэтным месцы і што пашкоджанні ўзніклі праз гэтую сітуацыю, - раней тлумачыў адвакат Сяргей Зікрацкі. - Якія будуць выкарыстаныя довады - іншае пытанне. Можна звярнуцца ў ДАІ, а можна паспрабаваць зафіксаваць усе фотаздымкамі і апісаннем таго, што адбылося, а таксама скласці акт, які б падпісалі сведкі (напрыклад, іншыя аўтамабілісты, якія бачылі, як усё здарылася, альбо пасажыры аўтамабіля).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках