27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіна-шарашка

10
Краіна-шарашка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што адбываецца з навукоўцамі ў РФ?

Расейскае Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі выпусціла прадпісанні, якія абцяжараць супрацоўніцтва расейскіх навукоўцаў з замежнымі калегамі.

Даследчыкам трэба будзе загадзя паведамляць міністэрству пра сустрэчы з замежнымі калегамі. Пасля сустрэч даследчыкам трэба будзе падаваць справаздачу пра змест размоў. Даследчыкам таксама трэба будзе прасіць сваё начальства дазволіць сустрэчу з замежнымі калегамі па-за працай, піша фінскае выданне Suomen Kuvalehti (пераклад - inosmi.ru).

Таксама будзе абмежавана дзейнасць замежнікаў у расейскіх навуковых установах. Замежныя навукоўцы не змогуць карыстацца ў навуковых інстытутах мабільнымі тэлефонамі, камерамі, прыладамі запісу і нават наручнымі гадзіннікамі.

Загад тычыцца ўсіх арганізацый, падведамных Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі. Большая частка прадпісанняў закранае натуральныя навукі.

Міністэрства паведаміла, што новыя загады носяць рэкамендацыйны характар. На практыцы іх можна лічыць своеасаблівым папярэджаннем.

Гэты загад трапіў у загалоўкі газет, калі вядомы акадэмік РАН Аляксандр Фрадкоў раскрытыкаваў яго ў адкрытым лісце. Ён назваў прадпісанні абсурднымі і не рэальнымі для рэалізацыі. На думку Фрадкова, такія загады не палепшаць бяспеку краіны, і змогуць прывесці толькі да росту ізаляцыі Расеі ад іншых краін.

На думку Фрадкова, кантакты з міжнароднай навуковай супольнасцю трэба не абмяжоўваць, а пашыраць. Фрадкоў мяркуе, што творчыя і асабістыя кантакты ўмацоўваюць сусветную стабільнасць і паразуменне паміж краінамі і ў канчатковым выніку - бяспеку Расеі.

Фрадкоў заклікаў міністра навукі і вышэйшай адукацыі Міхаіла Кацюкова адклікаць або скарэктаваць загад.

Акадэмік спадзяецца, што паводле вынікаў яго звароту будуць пакараныя тыя, «хто рыхтаваў непрадуманы загад, а не тыя, хто дамагаўся яго скасавання, інфармуючы пра недарэчнасць грамадскасць краіны».

У апошнія гады становішча савецкіх навукоўцаў у Расеі пачало нагадваць савецкія часы.

Тады ад навукоўцаў патрабавалі падрабязна паведамляць чыноўнікам пра кантакты з замежнікамі. Навукоўцаў маглі лёгка абвінаваціць у працы на выведвальныя службы замежных дзяржаў.

У жніўні 2019 года Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, папярэдзіў пра небяспеку навукова-прамысловага шпіянажу.

На навукоўцаў падаюць у суд за супрацоўніцтва з замежнымі спонсарамі і калегамі. Улетку 2018 года 75-гадовы фізік Віктар Кудраўцаў быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе за ўдзел у міжнародным даследчым праекце, які фінансаваў Еўрапейскі Звяз.

Кудраўцаў паспеў адседзець у турме два гады. Яго вызвалілі ў канцы верасня для лячэння складанага захворвання.

Расея хацела б вярнуць сваёй навуковай супольнасці аўтарытэт савецкага часу. Пасля распаду СССР за мяжу перабраліся дзясяткі тысяч расейскіх навукоўцаў. «Уцечка мазгоў» працягваецца і ў гэтым тысячагоддзі.

Прэзідэнт Пуцін імкнецца выправіць гэтую праблему і павялічвае фінансаванне навукі. Расея хацела б павялічыць колькасць артыкулаў у міжнародных навуковых публікацыях і дамагчыся сусветнага прызнання сваіх даследчых інстытутаў.

Аднак гэтыя мэты не былі дасягнуты.

Напрыклад, у лік 100 найлепшых універсітэтаў свету увайшоў толькі МДУ.

Цяперашнія дзеянні наўрад ці дапамогуць Расеі дасягнуць новых мэтаў. У апошнія гады расейскую навуку прасоўвае толькі замежнае супрацоўніцтва і фінансаванне. Расейцам і надалей востра будуць патрэбныя замежныя кантакты і супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках