19 сакавiка 2024, aўторак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: ДАІ ўводзіць практыку «індульгенцыяў»

28
NEXTA: ДАІ ўводзіць практыку «індульгенцыяў»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА BYMEDIA

На дарогах Гарадзенскай вобласці пачалі дзеяцца дзіўныя справы.

Яшчэ не зразумела, ці звязана гэта са скандальнай справай старшыні Слонімскага райвыканкама, але на дарогах Гарадзеншчыны пачалі дзеяцца дзіўныя справы. Ва ўсе раённыя аддзялення ДАІ неафіцыйна разаслалі паперкі са спісам аўтамабіляў, тармазіць якія ні ў якім разе нельга. Пакуль гэта тычыцца толькі кіраўніцтва абласнога УУС, але хто ведае – магчыма, з часам распаўсюдзіцца і на "самых цвярозых у свеце" чыноўнікаў Гарадзеншчыны, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

– Крый бог каму-небудзь з калег іх спыніць, – пішуць абураныя супрацоўнікі ДАІ Гарадзенскай вобласці. – Быў выпадак, калі спынілі кіраўніка УУС. Land Cruiser праляцеў з вялікай хуткасцю, машына ДПС Слоніма яго дагнала. Супрацоўнікі даведаліся пра сябе шмат новага, а ўжо на наступным тыдні з Гародні прыехалі прымаць залікі ў фізпадрыхтоўцы ва ўсіх слонімскіх інспектараў ДПС.

Ці распаўсюдзяць практыку "індульгенцый" на ўсю краіну – пакуль невядома. Што ж, як пісаў у сваім "Жывёльным двары" Джордж Оруэл, "усе жывёлы роўныя, але некаторыя больш роўныя, чым іншыя".

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках