13 снежня 2019, Пятніца, 11:41
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Барселоне блакуюць дарогі і абвясцілі народную мабілізацыю

4
У Барселоне блакуюць дарогі і абвясцілі народную мабілізацыю
Фота: Alex Caparros/Getty Images

Жыхары сталіцы Каталоніі пратэстуюць супраць арышту палітыкаў.

У Барселоне пасля абвяшчэння прысуду лідарам каталонскіх сепаратыстаў, пачаліся масавыя акцыі пратэсту і блакаванні дарог.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на El Pais.

Мітынгоўцы заблакавалі пяць рэгіянальных дарог, а таксама выйшлі на вуліцы і спынілі рух у розных гарадах. Дэманстранты збіраюцца пад урадавымі будынкамі ў цэнтры Барселоны.

Пратэсты праходзяць у Жыроне, Тарагона і Манрэсе. У Жыроне, напрыклад, людзі заблакавалі чыгунку.

Нагадаем, што ў Каталоніі вынеслі прысуд лідарам каталонскіх сепаратыстаў, якія бралі ўдзел у арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну ў 2017 годзе.