27 красавiка 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Урокі ў другую змену а 15.00 - гэта парушэнне»

9
«Урокі ў другую змену а 15.00 - гэта парушэнне»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Абураныя бацькі школьнікаў звярнуліся ў Мінадукацыі.

Пачаўся навучальны год - і лістоў з пытаннямі ад бацькоў школьнікаў стала больш, паведамляе kp.by.

Выданне пачало публікаваць адказы Міністэрства адукацыі на пытанні, якія хвалююць дзяцей і іх бацькоў.

- У нашай школе ў трэцім класе ўрокі пачынаюцца а 15.00 і заканчваюцца а 19.30. Ці няма ў гэтым парушэнняў? Як пры такім раскладзе наведваць секцыі?

- Пачатак урокаў у другую змену а 15.00 з'яўляецца парушэннем спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі. Навучальныя заняткі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі павінны пачынацца не раней за 8.00 у першую змену (аптымальна - з 9.00) і не пазней за 14.00 у другую змену. Заканчвацца ў другую змену навучальныя заняткі павінны не пазней за 19.30, - тлумачаць у міністэрстве. - Рэгулюецца гэтае пытанне дадаткам 12 да спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, зацверджаных пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2019.08.07 №525.

Школьнікам, якія вучацца ў другую змену, у Міністэрстве раяць наведваць гурткі ў першую змену.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках