27 красавiка 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «лукашэнкаўскіх краях» назвы прыпынкаў пераводзяць на расейскую мову

20
У «лукашэнкаўскіх краях» назвы прыпынкаў пераводзяць на расейскую мову

Прыпынкі замяняюць на дарогах на мястэчкі Балбасава і Копысь.

У Аршанскім раёне надпісы на аўтобусных прыпынках пераводзяць на расейскую мову. Будаўнікі зносяць металічныя прыпынкі і ставяць на іх месцы каменныя, а заадно і мяняюць шыльды з іх назвамі. Раней надпісы на іх былі па-беларуску, а цяпер - па-расейску, адзначае «Еўрарадыё».

Прыпынкі замяняюць на дарогах у мястэчкі Балбасава і Копысь. У Балбасаве любіць бываць Аляксандр Лукашэнка, гэтым летам ён разам з сынам Мікалаем і чыноўнікамі катаўся ў аграгарадку на ровары. А Копысь дык і наогул родны горад Лукашэнкі.

Чаму з «лукашэнкаўскіх краёў» знікае беларуская мова? У Аршанскай Дарожна-эксплуатацыйнай управе №39, якаяе займаецца заменай прыпынкаў, распавялі, што не бачаць у гэтым ніякай праблемы:

«У нас дзяржаўныя мовы - беларуская і расейская. Старыя прыпынкі мяняем на новыя. У чым праблема? Ці людзі развучыліся па-расейску чытаць? Гэта вас абурыла, што змяніліся надпісы! Да нас скаргі не паступалі».

Гэта ўжо не першы выпадак выцяснення беларускай мовы з грамадскага транспарту ў Воршы. Сем гадоў таму па-расейску загучалі аб'явы ў гарадскіх аўтобусах. Сёлета за вяртанне беларускай мовы ў грамадскі транспарт падпісалася больш за 300 аршанцаў. Але кіраўніцтва аўтапарка адмовілася ад роднай мовы ў транспарце, патлумачыўшы, што «неўзабаве нам аб'ядноўвацца з Расеяй».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках