27 красавiка 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Расея спрабуе змяніць дэмаграфічны склад Крыма

8
ААН: Расея спрабуе змяніць дэмаграфічны склад Крыма
АНТОНІЎ ГУТЭРЫШ

Расею абвінавацілі ў прамым парушэнні Жэнеўскіх канвенцый.

Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш у сваім дакладзе прызнаў, што РФ заахвочвае перамяшчэнне ўласнага насельніцтва ў акупаваны ёю Крым, што з'яўляецца прамым парушэннем Жэнеўскіх канвенцый. Пра гэта ў сваім выступе ў ААН заявіў сталы прадстаўнік Украіны Уладзімір Ельчанка, паведамляе Укринформ.

У дакладзе генеральнага сакратара гаворыцца, што, перасяляючы сваіх грамадзян у Крым, Расея свядома спрабуе змяніць дэмаграфію акупаванага паўвострава.

«Згодна з дакладам (генсека ААН, - рэд.), Расейская Федэрацыя заахвочвае перамяшчэння ўласнага насельніцтва на паўвостраў, што з'яўляецца прамым парушэннем Жэнеўскіх канвенцый і відавочнай прыкметай спроб змяніць дэмаграфічную структуру Крыма», - заявіў Ельчанка.

Ён адзначыў, што Украіна чакае далейшых крокаў ад ААН, накіраваных на спыненне гэтых незаконных дзеянняў з боку РФ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках