26 красавiка 2024, Пятніца, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі правёў кансультацыі з РФ пра стасункі з ЗША і Канадай

10
МЗС Беларусі правёў кансультацыі з РФ пра стасункі з ЗША і Канадай

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік управы Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Кіраўнікі профільных падраздзяленняў МЗС Беларусі і МЗС Расеі правялі ў Маскве кансультацыі, дзе абмеркавалі стасункі дзвюх краінаў з ЗША і Канадай. Пра гэта паведамляе беларуская знешнепалітычная ўстанова.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў кіраўнік галоўнай управы Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Андрэй Бушыла, расейскую – дырэктар дэпартамента Паўночнай Амерыкі МЗС Георгій Барысенка.

«Бакі абмеркавалі стан стасункаў Беларусі і Расеі з ЗША і Канадай, падыходы да выбудоўвання дыялогу з гэтымі краінамі, а таксама абмяняліся думкамі пра перспектывы развіцця двухбаковых стасункаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, з мінулага года ў стасунках Беларусі і ЗША азначылася «пацяпленне». У верасні нашу краіну наведаў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэвід Хэйл. У выніку ягонага візіту было абвешчана, што ЗША гатовыя абмяркоўваць далейшае паслабленне санкцый у дачыненні да Беларусі, а таксама што Менск і Вашынгтон вяртаюць амбасадараў пасля 11-гадовага перапынку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках