28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Малады беларус эфектна закінуў шайбу ў Канадзе

2
Відэафакт: Малады беларус эфектна закінуў шайбу ў Канадзе
ВІТАЛЬ ПІНЧУК

Гол дня.

У панядзелак увечары прайшоў чарговы матч у рэгулярным чэмпіянаце OHL (хакейнай лігі Антарыа – адной з асноўных юніёрскіх ліг у Канадзе), за які выступае беларускі нападнік Віталь Пінчук, піша hockey.by.

«Фронтэнакс» сустракаліся ў гасцях з «Атавай 67's» і пасля першага перыяду вялі з лікам 5:1. Адну з шайбаў на 11-й хвіліне закінуў якраз Віталь, па-майстэрску разабраўшыся з галкіперам гаспадароў пасля выхаду ў нуль.

Нягледзячы на салідную перавагу, «Кінгстан» прымудрыўся саступіць у сустрэчы, цягам якой перамагаў 5:1, 6:4 і 7:6. Вар'яцкі матч закончыўся перамогай «Атавы» ў авертайме – 8:7.

Пінчук, які выходзіў на лёд у першым звяне, акрамя гола адзначыўся асістэнцкім балам пры шостым узяцці брамы і закончыў гульню з паказнікам карыснасці «+1». Усяго ў актыве форварда 6 (3+3) балаў за 9 матчаў чэмпіянату.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках