12 лiстапада 2019, aўторак, 10:06
Час
Рубрыкі

Лідар «Akute»: Мае дзеці будуць размаўляць па-беларуску лепей за мяне

Лідар «Akute»: Мае дзеці будуць размаўляць па-беларуску лепей за мяне
СТАС МЫТНІК
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Стас Мытнік распавёў, як перайшоў на беларускую мову.

Лідар папулярнага ў Беларусі і Украіне рок-гурта «Akute» Стас Мытнік распавёў «Белсату», як нарадзіўся ў расейскамоўнай сям'і і сам перайшоў на беларускую мову.

Стас Мытнік нарадзіўся ў Магілёве ў расейскамоўнай сям'і. Але беларускую мову чуў з дзяцінства, дзякуючы дзядулю. Найбольш запамінальнымі выявіліся небанальныя беларускія тосты, напрыклад «Няхай жыве і пасвіцца беларуская птушка бусел!»

На думку лідара «Akute», тое, што гурт выступае на роднай мове, уплывае на яго папулярнасць:

«Людзі то пішуць, то кажуць, што раней беларускай мовай не цікавіліся. А пасля таго, як паслухалі нашы песні, іх меркаванне змянілася. Я думаю, што гэта найлепшы спосаб зрабіць беларускую мову моднай. На мове не трэба ваяваць. На мове трэба любіць, тварыць, сябраваць».

Стас Мытнік адзначае, што ў апошнія гады беларускую мову сталі ўжываць нашмат часцей.

«Вось гэта галоўнае. Мае бацькі не размаўлялі па-беларуску. Я з памылкамі, але спрабую. Напэўна, мае дзеці яшчэ больш, яшчэ лепш за мяне будуць гаварыць на ёй», - мяркуе ён.

«Напэўна, тады мы ўсе калісьці будзем гаварыць на ёй», - спадзяецца лідар «Akute».