8 траўня 2024, Серада, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя парушыла перамір'е на поўначы Сірыі

8
Турцыя парушыла перамір'е на поўначы Сірыі

Артылерыйскія абстрэлы прадаўжаюцца.

Нягледзячы на заключаную напярэдадні дамову паміж Турцыяй і ЗША пра перамір'е ў Паўночнай Сірыі, з раніцы пятніцы ў гэтым рэгіёне аднавілася стральба, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. Крыніца агенцтва апавяла, што з памежнага турэцкага горада Чэйланпілар чуваць артылерыйскія залпы на сірыйскім баку, а ў горадзе Рас-эль-Айн, кантраляваным курдамі, пачаліся пажары.

Карэспандэнт тэлеканала Al Mayadeen таксама паведаміў пра парушэнне перамір'я. Паводле ягоных словаў, артылерыйскі агонь вядуць турэцкія вайскоўцы ў правінцыі Хасака. Акрамя гэтага прадаўжаецца наступ атрадаў сірыйскай апазіцыі, падтрымоўваных Анкарой.

Афіцыйных каментароў з боку турэцкіх вайскоўцаў пакуль няма. Курдскае выданне Rudaw паведаміла, што перамір'е парушылі хаўрусныя Анкары атрады апазіцыянераў, якія ў тым ліку напалі на лякарню ў адным з населеных пунктаў.

Напярэдадні віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявілі, што ваенная аперацыя на поўначы Сірыі спыняецца на 120 гадзінаў. Паводле ўмоваў дасягнутага пагаднення, атрады курдскіх «Сірыйскіх дэмакратычных сілаў» павінны адысці з тэрыторыі, якую ў Анкары разглядаюць як зону бяспекі.

Ваенная аперацыя ў Паўночнай Сірыі пачалася 9 кастрычніка. У Анкары заявілі, што яе мэтай служыць знішчэнне «тэрарыстычных ячэек» бліз турэцкай мяжы. За тыдзень баёў турэцкія войскі і хаўрусныя ім атрады сірыйскай апазіцыі здолелі на шэрагу адрэзкаў прасунуцца ўглыб тэрыторыі, кантраляванай курдамі. Паралельна сірыйская ўрадавая армія, якая заключыла пагадненне з «Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі» пры пасярэдніцтве Расеі, пачала займаць тэрыторыі, якія раней кантралявалі ў тым ліку амерыканцы. Сярод іншага, войскі Башара Асада, заяўляючы пра неабходнасць супрацьстаяць турэцкай агрэсіі, увайшлі ў горада Манбідж, Кобань, Раку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках