27 красавiка 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі горад далучыў Тадэвуша Касцюшку і Зоську Верас да грона вялікіх людзей

2
Украінскі горад далучыў Тадэвуша Касцюшку і Зоську Верас да грона вялікіх людзей

У Хмяльніцкай вобласці могуць з’явіцца дзве вуліцы ў гонар вядомых беларусаў.

Ва ўкраінскім горадзе Мяджыбаж Хмяльніцкай вобласці могуць з’явіцца дзве вуліцы ў гонар вядомых людзей Беларусі Тадэвуша Касцюшкі і Зоські Верас, перадае «Радыё Рацыя».

Пра гэта на адной з літаратурных сустрэч паведаміў дырэктар Хмяльніцкага абласнога літаратурнага музея Васіль Гарбацюк.

Нацыянальны герой Беларусі Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) у свой час вучыўся на Валыні, а потым з 1790 па 1791 гады жыў ў Мяджыбажы.

Беларуская пісьменніца, мемуарыстка, публіцыстка, лексікограф, перакладчыца, асветніца і грамадская дзяячка Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая (1892-1991) нарадзілася ў горадзе Мяджыбаж у сям’і вайскоўца.

Бацька яе Антон Сівіцкі быў родам з Гародні, а маці Эмілія з Садоўскіх з Сакольскага павету.

Адміністрацыя Мяджыбажу, каб захаваць памяць пра гэтых вялікіх людзей, плануе ў іх гонар назваць вуліцы свайго горада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках