26 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нанесла магутныя авіяўдары ў Сірыі

7
Расея нанесла магутныя авіяўдары ў Сірыі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Атакаваная правінцыя Ідліб.

Авіяцыя Расеі 19 кастрычніка ажыццявіла маштабны напад на некалькі аб'ектаў у сірыйскай правінцыі Ідліб, кантраляванай джыхадзістамі.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на Al Masdar News.

ВКС Расеі ажыццявілі атаку на авіябазу "Тафтаназ", якую ўтрымлівалі джыхадзісты групоўкі "Хаят Тахрыр Аль-Шам".

Са звестак вайсковай крыніцы ў суседняй правінцыі Латакія, ВКС Расеі здзейснілі больш за дзесяць авіяўдараў па авіябазе "Тафтаназ" і яе ваколіцах; гэта прывяло да знішчэння інфраструктуры і канвою падмацавання, што павінен быў адправіцца на фронт вайны з сірыйскім войскам.

Акрамя ўдараў па авіябазе "Тафтаназ", ВКС Расеі таксама аднавілі атаку на цытадэль джыхадзістаў горад Рэкая, у якім нібыта знаходзіцца адзін з галоўных камандных цэнтраў "Хайят Тахрыр Аль-Шам" у паўднёвым Ідлібе.

Нядаўна расейскія ВКС узмацнілі свае атакі на паўночным захадзе Сірыі на фоне паведамленняў аб новым наступе войскаў рэжыму Башара Асада і яго саюзнікамі ў Ідлібе, Хаме і Латакіі.

Нямецкі журналіст Джуліян Ропке ў сваім Twitter публікуе кадры атакі расейскай авіяцыі ў Ідлібе.

"Цікава, што санкцыямі супраць Масквы ніхто не пагражае", - адзначае ён.

17 верасня 2018 года Турцыя і Расея падпісалі пагадненне аб зоне дээскалацыі на паўночным захадзе Сірыі. З таго часу ў выніку нападаў сіл рэжыму Асада і ВКС Расеі загінулі больш за 1,3 тысячы мірных жыхароў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках