27 красавiка 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы намеснік сакратара РНБА Украіны арыштаваны праз падазрэнне ў карупцыі

6
Былы намеснік сакратара РНБА Украіны арыштаваны праз падазрэнне ў карупцыі
АЛЕГ ГЛАДКОЎСКІ

Алег Гладкоўскі арыштаваны на два месяцы.

Былы першы намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Алег Гладкоўскі арыштаваны на два месяцы праз падазрэнне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і дэклараванні недакладных звестак. Такую меру стрымання выбраў Вышэйшы антыкарупцыйны суд у Кіеве ў суботу, 19 кастрычніка, задаволіўшы хадайніцтва Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ) і Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП). Затрыманы 17 кастрычніка ў аэрапорце «Барыспаль» Гладкоўскі застанецца пад вартай да 15 снежня з магчымасцю ўнясення закладу сумай 10,623 млн грыўняў. Яго адвакаты маюць намер абскардзіць пастанову, паведамляе DW.

У чым падазраюць Гладкоўскага

Паводле звестак следства, Гладкоўскі спрыяў уключэнню аўтамабільнай кампаніі «Багдан Мотарс», якой ён валодае, у дзяржаўную абаронную замову, пасля чаго за кошт дзяржбюджэту ў «дочкі» гэтай кампаніі - прадпрыемства «аўтазборачны завод №2» - былі набыты па завышаных цэнах грузавыя аўтамабілі МАЗ 6317. Мяркуецца, што ў выніку дзяржаве была нанесеная шкода на суму больш за 10,62 млн грыўняў. Акрамя таго, паводле звестак пракуратуры, былы чыноўнік не задэклараваў даходы жонкі ад здачы ў арэнду элітнай нерухомасці ў цэнтры Кіева ў 2016-2018 гадах.

У сваю чаргу карпарацыя «Богдан» у апублікаваным на сваім сайце паведамленні назвала звязаныя з ёй абвінавачванні неабгрунтаванымі і папярэдзіла, што «вынік такой хады падзей ставіць пад пагрозу ў найбліжэйшай перспектыве выкананне дзяржаўнай абароннай замовы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках