21 траўня 2024, aўторак, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Брытаніі накіраваў ЕЗ сваю апошнюю прапанову што да Brexit

Прэм'ер Брытаніі накіраваў ЕЗ сваю апошнюю прапанову што да Brexit
БОРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: RAY TANG/ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Борыс Джонсан заклікаў Брусэль прыняць ягоны план.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан выступіў з новай прапановай аб выхадзе з ЕЗ на замену спецыяльнага механізму што да ірландскай мяжы - так званай backstop.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Sky News.

Прэм'ер-міністр Брытаніі заклікаў Брусэль прыняць ягоны план, папярэдзіўшы, што Brexit без пагаднення будзе ўяўляць сабой «правал дзяржаўнага кіравання, за які ўсе мы будзем несці адказнасць».

У лісце да прэзідэнта Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера, Джонсан заявіў, што backstop, які прадугледжвае мытны саюз паміж Брытаніяй і ЕЗ, каб пазбегнуць жорсткай мяжы на востраве Ірландыя, быў «мостам у нікуды» і «новы шлях павінен быць знойдзены».

Джонсан прапануе скасаваць backstop у пагадненні аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ і замяніць яго сумессю праверак у партах у Ірландскім моры і далёка ад мяжы ў Ірландыі.

Згодна з планам, Брытанія - Англія, Уэльс і Шатландыя - будзе імкнуцца дасягнуць гандлёвага пагаднення з ЕЗ да канца 2020 года.

Паўночная Ірландыя выйдзе з Мытнага саюза ЕЗ, але застанецца прывязанай да адзінага рынку рэгулявання аграхарчовых і прамысловых тавараў цягам чатырох гадоў.

Пасля гэтага правінцыя будзе сама вызначаць, ці заставацца прывязанай да правіл ЕЗ - і паменшыць трэнне на ірландскай мяжы - ці парваць з ім, стварыўшы жорсткую мяжу ў Паўночнай Ірландыі.

Але прэм'ер-міністр ясна даў зразумець у сваім лісце, што Паўночная Ірландыя павінна быць часткай мытнай тэрыторыі Брытаніі, а не ЕЗ, што патрабуе мытных праверак далёка ад мяжы.

Нагадаем, дыпламаты і афіцыйныя асобы Еўрапейскага Звязу заявілі, што апошняя брытанская прапанова аб Brexit, пра якую паведамляюць СМІ, мае істотныя недахопы і не спрацуе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках