21 траўня 2024, aўторак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу пасля ранення дэманстранта прайшла новая хваля пратэстаў

2
У Ганконгу пасля ранення дэманстранта прайшла новая хваля пратэстаў

У акцыі пратэсту ўдзельнічалі школьнікі, студэнты і службоўцы.

У Ганконгу ў сераду, 2 кастрычніка, тысячы людзей выйшлі на вуліцы, насуперак забаронам на дэманстрацыі. Акцыя пратэсту, у якой удзельнічалі школьнікі, студэнты і службоўцы, прайшла праз дзень пасля таго, як паліцыянты паранілі 18-гадовага навучэнца. Некалькімі гадзінамі раней сотні юнакоў і дзяўчат зладзілі страйк у школе, у якой вучыцца паранены. Акцыя ў сераду пачалася з мітынгу, пасля чаго мітынгоўцы прайшлі праз дзелавы квартал Ганконга, дзе скандавалі лозунгі і крытыкавалі ўрад і паліцыю, паведамляе DW.

Напярэдадні пратэсты ў Ганконгу абвастрыліся. На дэманстрацыі, якая праходзіла адначасова з імпрэзамі з нагоды 70-годдзя КНР, 18-гадовы студэнт быў паранены ў грудзі паліцыянтам. Апошні заявіў, што дзейнічаў у мэтах самаабароны. Відэазапіс паказаў, што пацярпелы хацеў напасці на паліцыянта. Навучэнец быў дастаўлены ў лякарню. Усяго ў выніку пратэстаў 1 кастрычніка былі параненыя не менш за 100 чалавек. Удзельнікі акцый закідвалі паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю, спецслужбы для разгону дэманстрантаў ужывалі вадамёты і слезацечны газ. Паліцыя паведаміла пра 25 пацярпелых супрацоўнікаў, а таксама аб затрыманні больш чым 150 чалавек. Закалоты доўжыліся некалькі гадзін.

У Ганконгу ўжо амаль чатыры месяцы прадаўжаюцца масавыя дэманстрацыі. Першапачаткова дэманстранты крытыкавалі планы ўрада дазволіць выдачу меркаваных правапарушальнікаў уладам Кітая. Цяпер мітынгоўцы патрабуюць дэмакратычных рэформаў, увядзення ўсеагульнага выбарчага права, адстаўкі кіраўніцы адміністрацыі Ганконга Кэры Лам, а таксама незалежнага расследавання выпадкаў паліцэйскага гвалту на ранейшых акцыях. Гэта найбуйнейшая хваля пратэстаў за дзясяткі гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках