27 красавiка 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызвалены ўкраінскі марак: Даваў цыгарэты суседу за правільны адказ на пытанне «чый Крым»

3
Вызвалены ўкраінскі марак: Даваў цыгарэты суседу за правільны адказ на пытанне «чый Крым»
АНДРЭЙ ЭЙДЭР

Андрэй Эйдэр распавёў, як супрацьстаяў ціску ў расейскай турме.

Вызвалены з расейскага зняволення ўкраінскі марак Андрэй Эйдэр распавёў, што ў маскоўскім СІЗА Лефортава яго і іншых маракоў правакавалі рознымі пытаннямі, паведамляе «Новое время».

У інтэрв'ю 24 каналу ён сказаў, што ім задавалі пытанні наконт расейскай агрэсіі ва Украіне і акупацыі Крыма.

«Былі правакацыі ў дачыненні да Крыма, вайны і агулам расейскага ўмяшання ва Украіне. Я спрабаваў ніяк не адказваць. Дык які сэнс гаварыць з людзьмі, калі з імі немагчымая канструктыўная размова?» - адзначыў Эйдэр.

З ягоных слоў, ён даваў цыгарэты суседу па камеры пры ўмове, калі той прызнае, што Крым - гэта Украіна.

«І кожны раз ён гэта прызнаваў», - дадаў Эйдэр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках