27 красавiка 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чальцам выбаркамаў у Менску «няма чым заняцца»?

10
Чальцам выбаркамаў у Менску «няма чым заняцца»?

Таму яны па некалькі гадзін праводзяць на пікетах «Еўрапейскай Беларусі».

Чальцы камісій Чкалаўскай выбарчай акругі №96 і Партызанскай выбарчай акругі №110 сёння пабывалі на перадвыбарных пікетах Аксаны Юшкевіч і Арцёма Чарняка. Абодвух кандыдатаў прыстрашылі вынясеннем папярэджанняў, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

- Маім сябрам, якія праводзілі пікет каля крамы «Акіян», сябры выбаркамаў проста заявілі, што тут стаяць нельга. Пры гэтым, раней кіраўнік камісіі Святлана Юрэня выразна сказала, што мы можам ужо праводзіць пікеты. З іншага боку, на пытанне звычайнага мінака, адрасаванага да сябра выбаркама, які падышоў да нас, «Вам што, няма чым заняцца?» быў адказ: «Так, як вы здагадаліся?», - сказаў Арцём Чарняк.

- Чальцам выбарчай камісіі, якія падышлі да нас чамусьці ў суправаджэнні міліцыі, не спадабалася, што ў мяне на стэндзе былі фота нашых таварышаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі, - сказала Аксана Юшкевіч.

На многіх пікетах невядомыя людзі, якіх суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, сёння вялі аператыўныя здымкі.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» сёння праходзяць па ўсім Менску. Актывісты раздаюць інфармацыйныя матэрыялы і маюць зносіны з жыхарамі сталіцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках