23 лiпеня 2026, Чацвер, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вядомы саксафаніст Плас Джонсан

Памёр вядомы саксафаніст Плас Джонсан
Плас Джонсан

Ён выканаў культавую музыку з «Ружовай пантэры».

Знакаміты саксафаніст Плас Джонсан памёр ва ўзросце 94 гадоў. Ён вядомы сваім сола ў галоўнай тэме фільма «Ружовая пантэра».

Ён нарадзіўся 21 ліпеня 1931 года ў Дональдсонавіле (штат Луізіяна) і пайшоў з жыцця ў 94 гады ў Гранада-Хілз, штат Каліфорнія.

За сваю кар’еру Джонсан запісваўся з многімі легендамі музычнай індустрыі, уключаючы Элу Фіцджэральд, Бі Бі Кінга, Фрэнка Сінатру, Марвіна Гэя, Сэма Кука, Элтана Джона, Кэрол Кінг і іншых.

Адным з самых вядомых яго выступленняў стала выкананне галоўнай тэмы фільма «Ружовая пантэра», запісанай у 1963 годзе сумесна з Генры Манчыні.

«Мы зрабілі ўсяго два дублі, падаецца… Калі мы скончылі, усе запляскалі — нават струннікі, — узгадваў Джонсан пра тую сэсію. — А гэта шмат пра што кажа… Яны ніколі і нікому не пляскаюць».

Кампазіцыя ўвайшла ў саўндтрэк да фільма і была выпушчаная як сінгл у 1964 годзе, трапіўшы ў дзясятку найлепшых чарту Billboard Adult Contemporary. Яна таксама была ўдастоеная трох прэмій «Грэмі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках