24 красавiка 2024, Серада, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей прыляцеў у Бэрлін і пачуў крытыку на адрас беларускіх уладаў

28
Макей прыляцеў у Бэрлін і пачуў крытыку на адрас беларускіх уладаў
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ

МЗС Нямеччыны выказалася пра «недахопы» ў нашай краіне.

21 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыляцеў у Бэрлін рэйсавым самалётам «Белавія». Там ён сустрэўся з кіраўніком МЗС Нямеччыны Хайка Маас.

Пасля перамоў міністраў знешнепалітычныя ведамствы апублікавалі справаздачы пра перамовы - і яны вельмі адрозніваюцца, паведамляе «Салідарнасць».

У МЗС Беларусі паведамілі пра сустрэчу ў пазітыўным ключы. А вось на сайце міністэрства замежных спраў ФРГ адзначаецца:

- Нямеччына і Еўрапейскі Звяз цалкам ясна даюць зразумець, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць недахопы з пункту гледжання вяршэнства закона і плюралізму... Парламенцкія выбары ў лістападзе стануць індыкатарам развіцця палітычных правоў.

Як заявіў міністр замежных спраў ФРГ Хайка Маас, «на шляху да збліжэння вельмі важна працягваць праграму рэформаў у Беларусі».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках