27 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пакрыўдзіліся на словы «калгасная дыктатура» на плакаце Вольгі Нікалайчык

60
Улады пакрыўдзіліся на словы «калгасная дыктатура» на плакаце Вольгі Нікалайчык

З кожным днём агітацыйнай кампаніі чыноўнікі нервуюцца ўсё больш.

У грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» новае папярэджанне. Уладам не спадабаліся словы «калгасная дыктатура» на плакаце Вольгі Нікалайчык, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сёння выклікалі на паседжанне выбарчай камісіі акругі №109 Уручча. Галоўнай прэтэнзіяй да Вольгі Нікалайчык былі словы «баста» і «калгасная дыктатура», якія гучалі на пікеце і былі напісаныя на плакатах. Актывістка распавяла, як прайшло пасяджэнне камісіі:

- Учора на мой пікет падышоў старшыня выбаркама Андрэй Басак і запатрабаваў спыніць перадвыбарчую агітацыю. Я папрасіла назваць прычыну. Ён пачаў крычаць, што нельга выкарыстоўваць слова «баста», нельга патрабаваць змены ўлады. Потым заявіў, што выкарыстанне словазлучэння «калгасная дыктатура» недапушчальнае. За мяне заступіліся мінакі, якія проста прымусілі яго сысці.

Сёння мяне выклікалі на пасяджэнне камісіі, дзе заявілі, абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці» і «абразе жыхароў аграгарадкоў». Я адказала, што насамрэч іх абражае толькі адзін чалавек, які пазбавіў іх нармальных заробкаў і загнаў у рабства. Гэта Лукашэнка. Пасля гэтага старшыня камісіі стаў крычаць, што я і Лукашэнку абразіла ў сваіх агітацыйных матэрыялах. Скончыўся гэты балаган вынясеннем папярэджання.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках