27 красавiка 2024, Субота, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск рэкамендуе лідарам ЕЗ даць Лондану адтэрміноўку ў Brexit

1
Туск рэкамендуе лідарам ЕЗ даць Лондану адтэрміноўку ў Brexit
ДОНАЛЬД ТУСК

Гэта неабходна, каб пазбегнуць нерэгуляванага выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што будзе рэкамендаваць лідарам краінаў Еўразвязу пагадзіцца на прапанаваны Лонданам перанос даты "Брэкзіту". Пра гэта ён напісаў у аўторак, 22 кастрычніка, у сваім Twitter, патлумачыўшы, што перанос даты неабходны, каб пазбегнуць нерэгуляванага выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ, паведамляе dw.com.

Між тым прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што ўрад паскарае падрыхтоўку да выхаду з ЕЗ без угоды з Брусэлем і часова прыпыняе разгляд законапраекта аб "Брэкзіце" парламентам краіны. Гэта адбылося пасля таго, як ніжняя палата брытанскага парламента адхіліла прапанову Джонсана за тры дні ратыфікаваць пагадненне пра выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ, якое ён заключыў з Брусэлем. Такім чынам у брытанскага прэм'ера ўсё менш шанцаў ажыццявіць "Брэкзіт" да 31 кастрычніка – гэтую дату ён неаднаразова называў у якасці апошняга тэрміну.

Фармальна ўрад Вялікай Брытаніі 19 кастрычніка папрасіў Брусэль падоўжыць дзеянне артыкула 50 Лісабонскай дамовы, што вызначае рэгламент і тэрміны выхаду Злучанага Каралеўства з ЕЗ. Аднак у спадарожным лісце Джонсан падкрэсліў, што "не будзе весці перамовы пра адтэрміноўку з Еўрапейскім звязам".

Марнаванне часу і энэргіі

Жан-Клод Юнкер, які сыходзіць з пасады старшыні Еўрапейскай камісіі, у аўторак раскрытыкаваў працэс "Брэкзіту". Выкліканыя гэтай пастановай Лондана больш чым трохгадовыя перамовы з Брусэлем "былі марнаваннем часу і энэргіі", заявіў ён. Кіраўнік Еўракамісіі адзначыў, што заўсёды будзе шкадаваць пра пастанову Лондана. "Мы можам паглядзець у люстэрка і быць упэўненымі, што зрабілі ўсё, каб гэта быў урэгуляваны выхад", – адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках