27 красавiка 2024, Субота, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Каля ўваходу ў Менскі гарадскі суд праходзіць пікет «Еўрапейскай Беларусі»

2
Фотафакт: Каля ўваходу ў Менскі гарадскі суд праходзіць пікет «Еўрапейскай Беларусі»

Актывісты патрабуюць вызваліць палітвязня Змітра Паліенку.

Агітацыйны пікет грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» цяпер праходзіць каля ўваходу ў Менскі гарадскі суд. Там а 12.00 прадоўжыўся працэс над палітвязнем Змітром Паліенкам. Актывісты разгарнулі сцягі і скандуюць лозунгі «Беззаконню - баста!», «Дыктатуры - баста!», а таксама раздаюць інфармацыйныя матэрыялы ў рамках выбарчай кампаніі, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» сёння праходзяць ва ўсім Менску згодна з наступным раскладам:

станцыя метро «Пушкінская», выхад да кінатэатра «Аўрора»: 11.00 - 19.00,

уваход у гандлёвы цэнтр «Цівалі»: 11.30 - 19.30,

станцыя метро «Спартыўная», выхад на вуліцу Бельскага: 12.00 - 15.00,

гандлёвы цэнтр «Скала»: 16.00 - 20.00,

вуліца Магілёўская, 12, крама «Дыяніс»: 15.00 - 19.00,

гандлёвы цэнтр «Скала»: 15.00 - 20.00,

станцыя метро «Трактарны завод»: 15.00 - 20.00.

Нас вы пазнаеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках