27 красавiка 2024, Субота, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пачалі атрымліваць рахункі з велічэзнымі сумамі

68
Беларусы пачалі атрымліваць рахункі з велічэзнымі сумамі

(абноўлена) І такіх дзясяткі тысяч.

Cайт Сharter97.org атрымаў ліст ад чытачкі з Менска. Як выявілася, «дармаеды» пачынаюць атрымліваць поўныя рахункі.

- Учора атрымала квітанцыю за паслугі ЖКГ за верасень і проста самлела. 250 беларускіх рублёў! Гэта проста неймаверна. Яны што, золатам там паляць? Кватэра зарэгістраваная на мужа, які працуе за мяжой. Я знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку. Проста не ведаю, што цяпер рабіць. Ацяпленне падаражэла ў пяць разоў!

Іншыя беларускія СМІ таксама паведамляюць пра такія выпадкі.

Як патлумачылі nn.by ў Мінпрацы і сацабароны, гаворка ідзе не пра ацяпленне, а пра гарачую ваду, якая сапраўды разлічваецца паводле поўных тарыфаў.

Як тлумачыць выданне, камісіі, якія адшукваюць «дармаедаў», уносяць у свае спісы людзей паэтапна, па меры «ідэнтыфікацыі», таму можна меркаваць, што ва ўзгаданых выпадках людзі ўражаныя новымі тарыфамі, бо ўбачылі іх упершыню.

У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы дзясяткі тысяч людзей атрымалі рахункі з новымі сумамі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках