27 красавiка 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень беспрацоўя ў Польшчы знізіўся да рэкорднага за 30 гадоў узроўню

3
Узровень беспрацоўя ў Польшчы знізіўся да рэкорднага за 30 гадоў узроўню

Самым нізкім узроўнем беспрацоўя ў Польшчы можа пахваліцца Вялікапольскае ваяводства.

Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў верасні знізіўся да рэкорднага за апошнія 30 гадоў узроўню ў 5,1%.

Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».

Марта Петка-Загаеўска з PKO Bank Polski адзначае, што апублікаваныя звесткі сведчаць пра патэнцыял рынку працы ў Польшчы.

«Кожны месяц здаецца, што ўзровень беспрацоўя ўжо дасягнуў мінімальнай адзнакі і далейшыя зніжэнні паказчыкаў немагчымыя, але гэтая тэндэнцыя ўвесь час працягваецца», - адзначыла экспэртка.

Самым нізкім узроўнем беспрацоўя ў Польшчы можа пахваліцца Вялікапольскае ваяводства - без працы тут застаюцца ўсяго 2,8% працаздольных грамадзян. У той жа час самы высокі працэнт беспрацоўных прыпадае на Варміньска-Мазурскае ваяводства, дзе беспрацоўе складае 8,6%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках