З'явілася відэа ўдару ЗСУ па найбуйнейшым складзе Wildberries пад Масквой
3- 17.08.2026, 9:41
- 3,058
Плошча пажару — 250 000 м².
Украінская абаронна-тэхналагічная кампанія Fire Point паказала відэа атакі ўкраінскімі БПЛА FP-1 на адзін з найбуйнейшых складаў Wildberries у вёсцы Каледзіна Маскоўскай вобласці РФ.
«Да ранішняй кавы — учарашняе паражэнне. Лагістычны хаб Wildberries у Каледзіне — 250 000 м² гарачых кадраў», — так падпісала відэа кампанія.
16 жніўня сотні дронаў атакавалі Падмаскоўе. Паведамлялася, што пасля атакі беспілотнікаў успыхнуў маштабны пажар на лагістычным комплексе Wildberries. Адзначалася, што плошча складскога комплексу перавышае 200 тысяч квадратных метраў.
У кампаніі Fire Point паведамілі, што лагістычны хаб Wildberries у вёсцы Каледзіна Маскоўскай вобласці РФ быў паражаны ўкраінскімі БПЛА FP-1.